Вытокі

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожную пятніцу  мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша установа i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi надаем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Вiдэаказкi

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

свернуть

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і  памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і  памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб  Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Святы і памятныя дні ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.

8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.

1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы  пікнікі. Больш падрабязна пра кухню Беларусі

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

Памятныя дні

У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія  прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Народныя святы

Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

8 Сакавіка – Дзень жанчын.

9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца

1 Мая — Свята працы.

9 Мая — Дзень Перамогі.

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

свернуть

Беларускія народныя казкі ў дзіцячым садзе

Дашкольнае дзяцінства — залатая пара ў жыцці кожнага чалавека і, разам з тым, вялікі і адказны перыяд псіхічнага і інтэлектуальнага развіцця асобы. Менавіта ў гэтым узросце найбольш інтэнсіўна развіваюцца ўсе псіхічныя функцыі, фарміруецца здольнасць да складаных відаў дзейнасці, закладваецца агульны фундамент пазнавальных здольнасцей.

Гэта самы спрыяльны час для выяўлення і развіцця патэнцыяльных задаткаў у дзіцяці, закладзеных прыродай.

Калі мы зразумеем, што з'яўляецца асабліва важным для фарміравання здольнасцей дзіцяці, яго пачуццяў, умення думаць, то здолеем дапамагчы яму ўвайсці ў свет творчасці, фантазіі, уяўленняў, даць магчымасць для найбольш поўнага развіцця дзіцяці.

Адным з важных шляхоў творчага пазнання рэчаіснасці з'яўляецца казка. Народныя казкі — найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з'явамі. Казка ўзнаўляе даўно забыты час і падзеі, страчаныя ў памяці народа, своеасаблівы каларыт часу і жыцця. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.

Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх марыць, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

Патрабуецца інтэнсіўная душэўная праца дзіцяці, каб здолець пайсці за ўяўленнямі казачніка, развіваючы і фарміруючы свет уласных уяўленняў, пашыраючы свае веды аб навакольным асяроддзі. I калі мы расказваем дзецям казкі, важна не проста вучыць іх сачыць за ланцужком падзей, за сюжэтам, але і ствараць умовы для развіцця такіх пазнавальных працэсаў, як успрыманне, памяць, мысленне, мова, уяўленне. Менавіта эмацыянальнасць і здольнасць да пераймання, атаясамліванне сябе з казачнымі героямі робяць дзяцей даверлівымі, «даступнымі» для педагагічнага ўздзеяння.

Метадычныя парады па арганізацыі работы з беларускай народнай казкай

Этапы знаёмства з казкай дзяцей ранняга ўзросту

   I этап — казка расказваецца на памяць выхавальнікам індывідуальна ці  падгрупе дзяцей. Асноўнае патрабаванне да расказчыка — эмацыянальнасць і зацікаўленасць выказвання.

    II       этап — падрыхтоўчы. Тут выкарыстоўваюцца разнастайныя віды гульняў, практыкаванні, заданні, літаратурны і песенны матэрыял. Іншымі словамі, дзіця падрыхтоўваюць да ўспрымання казкі. Работа на гэтым этапе ажыццяўляецца ва ўсіх відах дзейнасці. Педагог павінен ведаць, што развіццё дзіцяці праводзіцца і ў працэсе гульні, заняткаў, ў бытавой дзейнасці, на прагулцы, у працэсе зносін і ў сумеснай дзейнасці з дарослымі.

     III    этап — правядзенне сюжэтна-тэматычнага занятку на аснове беларускай казкі. Занятак з дзецьмі малодшай групы  праводзіцца па чарзе ў дзвюх падгрупах па 6—8 дзяцей. Гэта дазваляе выхавальніку лепш бачыць кожнае дзіця, аказваць яму неабходную ўвагу, развіваць яго актыўнасць.

Падгрупы для гульні-занятку павінны камплектавацца з улікам узроўню псіхафізічнага развіцця дзяцей. За кожнай падгрупай замацоўваецца час: пачатак і канец занятку.

Праводзіцца занятак у групавым пакоі, на дыване або за сталамі. Аптымальным з'яўляецца размяшчэнне дзяцей па крузе, што дазва­ляе ўсім добра бачыць і чуць адзін аднаго.

У першай частцы занятку даюцца практыкаванні, гульні, заданні на абуджэнне інтарэсу да пазнання новага, канцэнтрацыю ўвагі.

Выкарыстоўваюцца цацкі, прадметы, абсталяванне ў адпаведнасці са зместам казкі, ствараюцца ўмовы для дзейнасці розных аналізатараў.

Асноўная частка занятку ўключае непасрэдную работу над казкай. Пры расказванні абавязковымі элементамі павінны быць наглядныя падмацаванні зместу, таму што ў гэтым узросце дзеці асвойваюць навакольны свет наглядна-дзейсным шляхам пры дапамозе разглядвання, абмацвання, прыслухоўвання да гукаў і г. д.

У заключнай частцы занятку падводзяцца вынікі. Задаюцца пытанні без папярэдняга напамінання дзецям аб падзеі, падказваючай адказ. Да казкі можа быць пастаўлена ад двух да пяці пытанняў. Занятак важна закончыць так, каб дзеці чакалі наступную сустрэчу з казкай.

У рабоце з дзецьмі сярэдняй групы  важна змяніць характар пазнавальнай дзейнасці. Дзіцяці неабходна дапамагчы арганізаваць сваю ўвагу, усвядоміць і прыняць задачу, запомніць, упарадкаваць, сістэматызаваць назапашаныя веды і ўяўленні.

Выхавальнік павінен прадугледзець віды дзейнасці, неабходныя для развіцця самастойнай маўленчай дзейнасці. Для гэтага могуць быць выкарыстаны розныя варыянты: праслухоўванне запісаў, інсцэніроўка ўрыўкаў, гульні-драматызацыі, разглядванне карцінак і ілюстрацый да казак, арганізацыя гульняў па матывах казак.

Дзецям, якія лёгка і хутка засвойваюць матэрыял, неабходна прапанаваць больш складаную работу або даць дадатковыя заданні. А дзяцей, якія павольна засвойваюць матэрыял, не ўпэўнены ў сваіх сілах, патрэбна маральна падтрымаць, пахваліць у прысутнасці іншых дзяцей, адзначыць іх поспехі, нават калі яны нязначныя.

У рабоце з дзецьмі старэйшай групы  значна ўскладняецца змест працы па знаёмству дзяцей з беларускай казкай, таму што з пашырэннем аб'ёму ведаў мяняецца і характар разумовай дзейнасці дзяцей гэтага ўзросту.

Рэкамендуецца праводзіць спецыяльныя гутаркі аб раней прачытаных (расказаных) казках, у час якіх задаюцца пытанні, прапануецца прыгадаць рэплікі герояў казкі, іх учынкі, адносіны да небяспекі, смешныя месцы і г. д. Вельмі важна даваць большую самастойнасць дзецям як у выбары гульні, так і ў творчым рашэнні яе задач: уласныя арыгінальныя смелыя рашэнні, жаданне вольна выражаць свае адносіны да навакольнага. Уяўленні дашкольнікаў павінны быць накіраваны на пошук і стварэнне новага, тым самым дзеці абараняюць сваю індывідуальнасць.

свернуть

Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Прыказкі і прымаўкі — своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.

Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Прымаўка — агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца скончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні.

 

Пра словы і мову

Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў — не вернеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш. Слово не воробей: вылетит — не поймаешь.

Слова — вецер, а пісьмо — грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера. Что написано пером, того не вырубишь топором.

На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць. Бросать (слова) на ветер.

Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы. За словом в карман не лезет.

Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер’ем слаць. Рассыпаться бисером (мелким бесом).

Гаварыў бы па-польску, ды язык конскі, гаварыў бы па-англійску, ды язык слізкі.

Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.

Прымаўкі ды прыказкі — роднай мовы прывязкі.

Усяму пачатак — родная мова.

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў.

Пра дом і сям'ю

Добра на Доне, ды лепей у сваім доме. В гостях хорошо,а дома лучше.

Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзеш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям’і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея. В семье не без урода.

Сямейка малая — (усім) работы хапае = Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора. Дом невелик — гулять не велит.

Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі й плод. Каково семя, таково и племя.

 

Пра каханне

Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Не мил свет, когда милого нет.

Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы. Не по хорошу мил, а по милу хорош.

Хоць у будане жыць, абы з каханым быць — Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові. С милым рай и в шалаше.

Пра час

Дарагое яечка да Вялікадня. Дорога ложка к обеду.

Гуляй, гуляй, ды дзела не кідай. Делу время – потехе час.

Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць — нічога не знаць. До свадьбы заживет.

Пра працу

Любіш паганяць – любі і каня гадаваць. Любишь кататься – люби и саночки возить.

Дзе кухарак шэсць, там няма чаго есць. У семи нянек дитя без глаза.

Хто дбае, той мае = Гаспадарка — клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі. Доход не живет без хлопот.

Скончыў работу — гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў — і гуляй. Сделал дело — гуляй смело.

Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць(не падплыве). Под лежачий камень и вода не течет.

 

Пра розум і веды

За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей. Бестолковая голова ногам покоя не даёт.

Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць. Жить своим умом.

Без мукі няма навукі. Цяжка ў школе, дык лёгка ў полі. Тяжело в учении, легко в бою.

Век жыві — век вучыся. Век живи — век учись.

За багацце розуму не купіш. = Розум не купіш — у галаву не ўльеш.

Хто без навукі, той як бязрукі.

Пра сяброў

Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Не имей сто рублей, а имей сто друзей.

Пра ворагаў

Не будзь горкі — праклянуць, не будзь салодкі — пракаўтнуць = Будзешь горкі — праплююць, а салодкі — праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць. Будешь сладок — живьём проглотят, будешь горек — проклянут.

Пра Бога

Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык невозьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць. Бог не выдаст, свинья не съест.

Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б. Бодливой корове Бог рог не даёт.

Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб’е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб’е. Заставь дурака Богу молиться — он и лоб расшибёт.

Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба. На Бога надейся, а сам не плошай.

Пра поспех

Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш). Будет и на нашей улице праздник.

Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца. Будет и наше время.

І сена цэлае, і козы сытыя. И волки сыты, и козы целы.

Выкарыстаныя матэрыялы: http://allby.tv/

свернуть

Беларускі фальклор для дзяцей

 

Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні. Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў (кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды белрусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова. Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуалнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са свёй нацыянальнай культурай

     Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.

     Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

 КАЛЫХАНКІ - асноўная задача - супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё - гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

 ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ - суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

  ПЕСНІ - адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя уяўленні аб навакольным свеце,  выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі.

  ЗАКЛІЧКІ - гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з'явам, адухаўленне прыроды.

 ДРАЖНІЛКІ - лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывёлы, дакладна перадаюць поэўную рысу характару.

 ЛІЧЫЛКІ - прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ - прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, навакольнай прыродай: многія гульны заснаваны на перайманні рухаў, дзянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору - лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ - універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццёвы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікненна і цікава, гледзячы дзецям ў вочы.               

ЗАГАДКІ - у сціслай і дакладнай форме подводзілі да назіранняў за цэлымі групамі жыццёвых з'яў, жывёл, птушак, вызначаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.   

 ПРЫКАЗКІ - трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з'яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.                                

ПРЫМАЎКІ - характарызуюцца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваюцца часцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце. Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа. 

свернуть

Знаёмства дзяцей дашкольнага ўзроту з сімволікай Рэспублікі Беларусь

 

Дзяржаўная сімволіка з'яўляецца часткай гісторыі і культуры краіны. Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацця культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці, да якой мы павінны ставіцца вельмі асцярожна. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцця ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй бацькаўшчыны. Маленькае дзіця,яшчэ не разбіраецца ў палітычных ці сацыяльна-эканамічных супярэчнасцях і спрэчках для яго важна любіць сваю сям'ю, сваю малую Радзіму, сябраваць з аднагодкамі, ганарыцца сваёй Радзімай, у тым ліку і яе дзяржаўнымі сімваламі.

           Азнаямленне з найважнейшымі дзяржаўнымі сімваламі традыцыйна ўваходзіць у змест патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Але ў поўнай меры зразумець, асэнсаваць, запомніць некаторыя гістарычныя звесткі, значэнне кветак і вобразаў, іх узаемнае размяшчэнне і функцыі - справа няпростая для дзяцей, паколькі вобразна-сімвалічнае мысленне ў іх развіта яшчэ недастаткова, запас уяўленняў пра гістарычнае мінулае Радзімы невялікі, кругагляд ня так шырокі. Падбіраючы метады і прыёмы патрыятычнага выхавання трэба ўлічваць усе асаблівасці дзяцей дашкольнага ўзросту: эмацыйнае ўспрыманне навакольнага, вобразнасць і канкрэтнасць мыслення, абвостранасць пачуццяў, недастатковае сфармаванае гістарычная свядомасць.

     Вырашаючы задачы маральна-патрыятычнага выхавання, кожны педагог павінен будаваць сваю работу ў адпаведнасці з умовамі і асаблівасцямі дзяцей групы, улічваючы наступныя прынцыпы:

«Пазітыўны цэнтрызм» (адбор ведаў, найбольш актуальных для дзіцяці дадзенага ўзросту);
бесперапыннасць і пераемнасць педагагічнага працэсу;
дыферэнцыраваны падыход да кожнага дзіцяці, максімальны ўлік яго псіхалагічных асаблівасцяў, магчымасцяў і інтарэсаў;
рацыянальнае спалучэнне розных відаў дзейнасці; адэкватны ўзросту баланс інтэлектуальных, эмацыйных і рухальных нагрузак;
які развівае характар ​​навучання, заснаваны на дзіцячай актыўнасці.
Пачынаючы з сярэдняй групы, дзяцей знаёмяць з сімваламі дзяржавы (гербам, сцягам, гімнам). Са старэйшай групы з сімваламі Беларусі (хвоя, зубр, бусел, кветка лёну, канюшыны, васілёк).

       Рэалізаваць гэтую задачу можна з дапамогай правядзення гутарак, разглядам  ілюстрацый, гульняў-гутарак, якія можна праводзіць дыферэнцыравана ў ранішнія і вячэрнія гадзіны; дыдактычных гульняў, якія лепш праводзіць у індывідуальнай форме; гульняў - вандровак, экскурсій, а таксама розных забаўляльных мерапрыемстваў і чытання мастацкай літаратуры.

         Фармуючы прадстаўлення дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі - сцягу, гербе, гімне, трэба падвесці дзяцей да разумення таго, што знакі не проста абазначаюць, а апісваюць, раскрываюць з'явы. Ва ўсіх элементах (герб, сцяг, гімн) закладзены глыбокі сэнс: яны адлюстроўваюць гісторыю паходжання дзяржавы, яго структуру, мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.

           Так, напрыклад змест гутаркі пра сімвалы Беларусі можа быць такім: - У кожнай краіны ёсць свае дзяржаўныя сімвалы. Гэта сцяг, герб, гімн. Да іх трэба ставіцца з павагай (паказаць ілюстрацыі з гербам і гімнам). - Сцяг сімвалізуе нашу Радзіму. Ён лунае над будынкам урада, сцягі вывешваюць падчас святаў, падымаюць падчас перамог. На сцягу Беларусі 3 колеры. Чырвоны колер - знак Сонца, ён сімвалізуе багацце, гэта знак шчаслівага жыцця. (Або: пазначае кроў пралітую абаронцамі Беларусі). Зялёны колер - колер прыроды, нашай карміліцы, колер палёў і лясоў. Гэта колер дабра, дабрабыту, міру. Белы колер - гэта колер свабоды, чысціні, мудрасці. Арнамент з ромбікаў сімвалізуе працавітасць, майстэрства беларускага народа.

       Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама пры ўрачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі для дарослых, і ў іншыя памятныя даты, у тым ліку і без выкарыстання дрэўка (флагштока), пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь.

            Аб гербе можна распавядаць пра тое, што ён з'явіліся вельмі даўно. Гэта быў адметны знак рыцараў. Служыў ён для таго, каб можна было адрозніць адзін ад аднаго закутых у жалезныя даспехі воінаў. Такі сімвал з'явіўся на рыцарскіх шчытах. Ішоў час, не стала рыцараў, але засталіся гербы. Герб з'яўляецца знакам адрознення, эмблемай дзяржавы. Яго малюнак змяшчаецца на пячатках, на пашпарце грамадзяніна Беларусі, на пагранічных слупах, на будынках, дзе працуе ўрад. Паглядзіце на герб нашай дзяржавы.

Што на ім намалявана? - Контур Беларусі - зялёны - у промнях ўзыходзячага сонца - гэта наша зямля.

- Пучкі каласоў - гэта працавіты народ, які вырошчвае хлеб.

-чырвона кветкі канюшыны - гэта сувязь з жывёльным светам. Гэта корм для коней і кароў

- Блакітныя кветкі ільну - гэта матэрыял для адзення, сімвал працы, дабра і дастатку. Зямны шар з узыходзячым сонцам - мы беларусы сябруем з усімі народамі, гандлюем, абменьваемся вырабамі і ведамі.

- Чырвоная зорка - сімвал чалавечнасці, знак мужнасці.

Знаёмячы дзяцей з гімнам Беларусі на пачатку занятка лепш правесці гутарку пра тое, што гімн гэта самая ўрачыстая песня краіны. Гімны з'явіліся нашмат раней, чым гербы і сцягі. Гімн спаўняецца ў асабліва важных выпадках, напрыклад, тады, калі героям ўручаюць узнагароды, калі спартсмены атрымліваюць залатыя медалі на спаборніцтвах. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь спаўняецца падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

- пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;

- падчас ўрачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;

- грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны - без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, iншыя асобы, для якiх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, - у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

Пасля гутаркі варта ўключыць гімн для праслухоўвання. Словы гімна завучыць на памяць можна ў нерэгламентыраванай дзейнасці.

У канцы занятка па знаёмству дзяцей з сімволікай Беларусі ці ў нерэгламентыраванай дзейнасці можна правесці з дзецьмі: аплікацыю, лепку, маляванне або размалёўванне, сцягоў, гербаў. Таксама можна правесці ў індывідуальнай форме дыдактычныя гульні такія як:

«Чаго не стала?»
"Трэці лішні"
«Карта Беларусі»
"Маё імя"
«Даведайся па апісанні» і іншыя.
У нерэгламентыраванай дзейнасці можна арганізаваць сюжэтна-ролевыя гульні "Мы па вуліцы ідзём", "Прымаем гасцей", "Крама сувеніраў", інш.

Варта прачытаць дзецям наступныя мастацкія творы:

У сярэдняй групе: С.Сокалаў-Воюш. "Блакіт нябёс"; Э. Агняцвет. "Зямля з блакітнымі вачамі "; А.Байдак. "Беларусачка"; Д.Бічэль-Загнетава. "Радзіма"; А.Русак "Мой край"; І інш.

У старэйшай групе: Д.Бічэль-Загнетава. "Белая Русь", Радзіма "," Наша Радзіма "; А.Вольскі. "Радзіма", "Беларусь - мая Радзіма"; В.Вітка "Бусел"; Н.Гілевіч "Я - беларус" і інш.

У старэйшай групе неабходна арганізаваць правядзенне заняткаў па тэме «Наш сцяг. Наш герб. Наш гімн »і свят напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

свернуть